Алесь Бяляцкі абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека
https://spring96.org/be/news/6654
2007
2007-04-25T10:00:00+0300
2007-04-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алесь Бяляцкі 24 красавіка быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (TheInternationalFederationforHumanRights). FIDH — адна з найбольш уплывовых у сьвеце праваабарончых арганізацый са штаб-кватэрай у Парыжы. Яна мае статус назіральніка ў ААН, а таму мае магчымасьць выступаць на пасяджэньнях ААНаўскіх і іншых органаў.
Летась Алесь Бяляцкі быў сярод кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. Таксама ў 2006 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй імя Сахарава ў Нарвэгіі, а ў Чэхіі атрымаў прэмію «Homo homini» («Чалавек чалавеку»).
Гэтымі днямі ў Лісабоне праходзіць сусветны кангрэс гэтай міжнароднай уплывовай арганізацыі, у склад якой уваходзяць праваабарончыя цэнтры блізу 140 краінаў свету. Там і адбылося ганаровае для ўсіх беларусаў абраньне віцэ-прэзідэнтам Алеся Бяляцкага.Праваабарончы цэнтар “Вясна”, лідэрам якога зьяўляецца А.Бяляцкі, стаў сябрам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека у 2004 годзе.