viasna on patreon

Распачаты набор валанцёраў у кампанію «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!»

2013 2013-10-14T16:33:50+0300 2013-10-14T16:51:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bez_vizy-kampanija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампанія «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!» шукае актыўных маладых людзей, якім блізкія мэты кампаніі і якія гатовы працаваць дзеля спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўропай. Набор новых удзельнікаў адкрыты да 31 кастрычніка.

Абраныя валанцёры будуць мець магчымасць далучыцца да актыўнай суполкі аднадумцаў, даведацца больш пра візавую праблему і шляхі яе вырашэння, атрымаць інфармацыю пра Малы памежны рух і звязаныя з ім магчымасці, зрабіць асабісты ўнёсак у справу скасавання візавага бар'еру паміж Беларуссю і ЕС. Новыя валанцёры набудуць неабходныя ім веды на адмысловых трэнінгах, што адбудуцца ў некалькіх гарадах Беларусі.

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходная запоўніць электронную анкету. Адбор новых валанцёраў будзе ладзіцца на падставе іх адказаў у анкеце. Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 31 кастрычніка.

Вынікі адбору будуць абвешчаныя да 15 лістапада.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі, звязаныя з удзелам у падзеях праекту.

Больш інфармацыі пра валанцёрскі рух «БЕЗ ВІЗЫ!» і пра дзейнасць кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”.

Па дадатковых пытаннях звяртаецеся на info@novisa.by 

Падрабязней - на сайце www.novisa.by

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства