viasna on patreon

Гродна: шэсце супраць фальсіфікацыі выбараў забаронена (дакумент)

2013 2013-10-13T01:01:45+0300 2013-10-13T01:01:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padlikgalasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі грамадскі актывіст Алег Калінкоў падаў заяўку на правядзенне 20 кастрычніка ў горадзе над Нёманам вулічнага шэсця з мэтай выказвання пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах і агітацыі за сумленныя выбары. У заяўцы была пазначана колькасць удзельнікаў мерапрыемства – адзін чалавек. Гарвыканкам у рэкордны для апошняга часу тэрмін разгледзеў заяву і прыняў рашэнне 9 кастрычніка, а 11-га Калінкоў атрымаў адмову за подпісам намесніцы старшыні гарвыканкаму Алены Агей.

   Прычыну адмовы гарвыканкам тлумачыць найперш тым, што заяўнік падаў маршрут шэсця ў цэнтры гораду, у тым ліку праз плошчу Савецкую, а ў гэтым месцы правядзенне мерапрыемстваў не па рашэнні дзяржаўных органаў не дазваляецца.

   Чыноўнікі таксама звяртаюць увагу на тое, што заяўнік не выканаў патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не паведаміўшы ўсе патрэбныя звесткі, пры тым не тлумачачы, што канкрэтна не ўказаў Алег Калінкоў у сваёй заяве.

   Грамадскі актывіст збіраецца абскардзіць рашэнне гарвыканкаму ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства