viasna on patreon

Следчыя дзеянні як сапраўдны налёт

2013 2013-10-12T00:12:00+0300 2013-10-13T00:14:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abramava-inga-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 кастрычніка каля 2 гадзінаў дня, калі актывістка Руху “За свабоду” Інга Абрамава, якая прыехала на канікулы з Германіі ў вёску Ціхінічы Брэсцкага раёна, разам з маці, 11-гадовай сястрой і пляменнікамі 2 і 4 гадоў мірна пілі гарбату і глядзелі тэлевізар, у двары раздаліся выбухі. Інга падумала, што ўзарваўся газ і выскачыла на веранду. Дзяўчына здранцвела, калі ўбачыла ў двары 9 чалавек у масках і спецадзенні. Выбух аказаўся стрэлам у сабаку. Людзі кінуліся ў дом, выбілі дзверы і паклалі прысутных у хаце на падлогу. Маці страціла прытомнасць. Як высветлілася потым, па словах Інгі, маці ўдарылі прыкладам у  грудзі і, падаючы, яна ўдарылася галавой аб сцяну. Прыйшлося выклікаць хуткую. Крычалі дзеці, але гэта не знізіла імпэту супрацоўнікаў Следчага камітэту і АМАПу. Яны 4 гадзіны абшуквалі двор і дом. Што шукалі – невядома, кажа Інга. Згодна з пастановай, “агляд” праводзіўся ў рамках справы Віталя Каўша, мужа сястры, які ўжо другі год знаходзіцца ў зняволенні. “Госці” запісалі, якое шкло ў дзвярах, якога колеру шпалеры і пабелка, якой вышыні халадзільнік і т.д.

Па словах юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка, ён не разумее, як можна праз паўтары гады шукаць нейкія сляды пасля некалькіх вобыскаў. Калі меркаваць, што гэта зроблена ў мэтах забеспячэння канфіскацыі маёмасці, то прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Раман Кісляк дзеянні праваахоўных органаў лічыць цалкам незаконнымі і неразумнымі і  разглядае іх  як дадатковы ціск на сям’ю Абрамавых.

Інга Абрамава атрымала на рукі позву на допыт на 14 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства