Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца. Спадзяюцца, што апошні раз у няволі (фота)
https://spring96.org/be/news/66327
2013
2013-10-07T18:44:31+0300
2013-10-07T18:44:31+0300
2013-10-07T18:44:31+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/biar-vizit-seviarynec-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна, Сяржук Русецкі і грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша наведалі палітзняволенага, сустаршыню партыі БХД Паўла Севярынца, тэрмін зняволення якога заканчваецца 19 кастрычніка. Сустрэча доўжылася каля 2 гадзін. Былі абмеркаваны пытанні, якімі Павел намераны займацца на волі. Перш за ўсё тыя захады, якія прадпрыме ён дзеля найхутчэйшага вызвалення палітвязняў. Праваабаронцы даведаліся таксама, што ў асабістым жыцца палітыка Паўла Севярынца ў хуткім часе адбудуцца змены.
Былі зроблены здымкі на памяць і аддадзены пачастункі. Бярозаўскія актывісты ўсе гады раз на месяц наведвалі Севярынца, а Анатоль Сахаруша апекаваўся ім пастаянна.
19 кастрычніка яны паедуць, каб сустрэць Паўла ўжо на волі.