viasna on patreon

Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” просяць дзяржаўныя дзяржаўныя СМІ аб прадстаўленьні тэлеэфіру

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўнікі жалобнай акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007” збіраюцца 23 красавіка звярнуцца да кіраўніцтва Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і дзяржаўных газет з просьбай “даць эфір і газетную плошчу, каб мы маглі патлумачыць людзям: як, калі і дзе пройдзе акцыя”. Пра гэта 23 красавіка паведаміла адна з падпісантаў заяўкі на акцыю Валянціна Палевікова, паведамляе “Пагоня”.

“Збор удзельнікаў акцыі плануецца на пляцоўцы перад Акадэміяй навук 26 красавіка ў 18.00, адкуль па вуліцы Сурганава калона пройдзе да парку Дружбы народаў. Там, каля памятнага знаку ахвярам Чарнобылю, адбудзецца масавае запальванне свечак; мітынгу не будзе. Зрэшты, у такі дзень асабліва і не трэба нічога казаць. Выступіць прафесар Нікітчанка, пройдзе масавае запаленне свечак. Гэтая акцыя – менш за ўсё палітычная; многія людзі, бадай, толькі ў гэты дзень і дазваляюць сабе выйсці на вуліцу”, - адзначыла Валянціна Палевікова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства