Юры Чавусаў: Змены ў закон пра грамадскія аб’яднанні не да лепшага жыцця
На канферэнцыі АБСЕ абмяркоўвалі праблемы Беларусі. Дыскусія была вакол бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Закраналіся таксама пытанні палітычных вязняў, мірных сходаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вядомыя ў беларускай праваабарончай дзейнасці асобы.
Як зазначае палітолаг Юры Чавусаў, вельмі важным з'яўляецца прыняццё зменаў у закон пра грамадскія згуртаванні:
- Самыя актуальныя тэмы ў сённяшнія дні – гэта прыняццё зменаў у закон пра грамадскія аб’яднанні. Гэтыя змены прынятыя Палатай Прадстаўнікоў. Афіцыйная пазіцыя выглядае такім чынам: што гэтыя змены, маўляў, паляпшюць умовы для дзейнасць няўрадавых арганізацый. Але мы з гэтай пазіцыяй не згодныя.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міжнародная ферэрацыя за права чалавека, Асамблея няўрадавых арганізацыяў у Беларусі, праваабарончы цэнтр "Вясна", Цэнтр прававой трансфармацыі.