viasna on patreon

Новы хімічны завод у Сьветлагорску пайшоў пад суд

2013 2013-10-04T12:40:47+0300 2013-10-04T12:40:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masliukou.jpg
Тэльман Маслюкоў

Тэльман Маслюкоў

4 кастрычніка ў Сьветлагорскім раённым судзе прызначаны разгляд пазову грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» і кіраўніка ініцыятыўнай групы грамадзянаў Тэльмана Масьлюкова супраць будаўніцтва ў горадзе заводу па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы.

Цэлюлозу плянуюць рабіць з выкарыстаньнем атрутнага хлёру, таму пазоўцы просяць суд забараніць рэалізацыю такога праекту да рашэньня пра выкарыстаньне менш небясьпечных рэчываў.

Новы завод па вырабу 400 тысяч тон беленай цэлюлёзы — гэта кітайскі інвэстыцыйны праект на базе Сьветлагорскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату.

Супраць будаўніцтва яшчэ аднаго хімічнага прадпрыемства летась падпісаліся звыш 10 тысяч жыхароў Сьветлагорска. Яны прапаноўвалі знайсьці іншую будаўнічую пляцоўку пад новы завод, каб не ўскладняць і без таго няпростую экалягічную сытуацыю ў горадзе.

Аднак ўлады праігнаравалі патрабаваньне жыхароў гораду. Таму грамадзкая арганізацыя і сьветлагорскі актывіст Тэльман Масьлюкоў і зьвярнуліся з пазовам у суд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства