viasna on patreon

Лідэру прадпрымальнікаў Валерыю Леванеўскаму часткова вярнулі канфіскаваныя з аўтамабіля рэчы

2007 2007-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба прадпрымальніка, гэта адбылося 19 красавіка.

Нагадаем, 12 сакавіка аўтамабіль Леванеўскага быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ па дарозе ў Менск на мітынг прадпрымальнікаў. Машына была дастаўленая ў РАУС Гарадзенскага раёна. Лідэраў прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева пратрымалі ў аддзяленні больш за тры гадзіны і адпусцілі, а з аўтамабіля ў адсутнасць ўласнікаў забралі без тлумачэння прычын і належнага афармлення асабістыя рэчы.

Каля месяца па гэтым пытанні цягнулася перапіска Валерыя Леванеўскага з пракуратурай і РАУС.

Першы этап перапіскі скончаны. Прыйшоў адказ з УУС Гарадзенскага аблвыканкама наступнага зместу:

“Сообщаю, что по Вашему заявлению, поступившему в УВД Гродненского облисполкома из прокуратуры Гродненской области, проведена проверка. В ее ходе нарушений законности в действиях сотрудников милиции в отношении Вас не установлено. ?#152;зъятые в ходе осмотра автомашины вещи, кроме листовок, Вы можете получить в Гродненском РОВД (контактный телефон 797732).

Заместитель начальника УВД начальник МОБиСМ ?#152;.Н. Рыбак».

Застаўся шэраг нявысветленых пытанняў, па якіх працягваецца перапіска. У прыватнасці, Валер Леванеўскі цікавіцца:

1. Ці будзе пракуратурай узбуджаная крымінальная справа ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі?

2. Лёс змешчаных у сумцы копій звароту Валерыя Леванеўскага ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў, якія не вярнулі?

3. Ці будзе аформленае належным чынам затрыманне Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева і канфіскацыя рэчаў 12.03.2007?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства