viasna on patreon

Яраслаў Грышчэня з Баранавічаў - яшчэ адзін падазраваны ў крымінальнай справе супраць «Маладога Фронту»

2007 2007-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 красавіка Яраслаў Грышчэня быў выкліканы на допыт у КДБ, на якім даведаўся, што праходзіць падазраваным па крымінальнай справе 193-1 - удзел у незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт». З хлопца ўзятая падпіска аб нявыезьдзе.

Як паведаміла прэс-служба арганізацыі, 19 сакавіка павінен быў быць прызначаны дзень, у які адбудзецца суд над актывістамі "Маладога Фронту": Зьміцерам Хведаруком, Алегам Корбанам, Настай Палажанкай, Барысам Гарэцкім і Аляксеем Янушэўскім. Аднак прызначаны судзьдзя Савецкага раённага суду г.Менску Аляксей Таманаў нечакана падаў заяву свайму вышэйшаму кіраўніцтву аб тым, што вымушаны ўзяць доўгатэрміновы адпачынак па прычыне хваробы.

Нагадаем, што крымінальная справа супраць Маладога Фронту была распачатая 4 лютага 2007 г, калі былі затрыманая 28 рэгіянальных і менскіх лідэраў арганізацыі. "Малады Фронт" зьвяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбаю сачыць за інфармацыяй, зьвязанай з крымінальным перасьледам моладзі, і прыйсьці на палітычны судовы працэс над сябрамі моладзевага нацыянальнага руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства