viasna on patreon

Жанчына, якую вінавацяць у выбуху ў Віцебску: Я хацела пасеяць паніку між супрацоўнікаў КДБ

2013 2013-09-24T11:53:14+0300 2013-09-24T11:53:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-kdb.jpg
Будынак Віцебскага КДБ

Будынак Віцебскага КДБ

Абвінавачаная ў здзяйсненні выбуху ў лістападзе 2012 г. каля будынка КДБ у Віцебску 42-гадовая мясцовая жыхарка прызнала сваю віну ў судзе і распавяла аб матывах, якія штурхнулі яе на ўчынак.

Падазраваная ў здзяйсненні выбуху каля КДБ хацела напалохаць яго супрацоўнікаў.

Аказалася, такім чынам жанчына хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ, бо лічыла, што яны грэбуюць пошукам хуліганаў, якія некалькі гадоў таму зрабілі выбух у пад'ездзе яе дома.

Пасля гэтага выпадку жанчына стала збіраць інфармацыю аб вырабе самаробных выбуховых прыладаў, рэгулярна выязджала за горад, дзе збірала выбуховыя пакеты і выпрабоўвала іх. Выбух каля будынку КДБ стаў не першым на яе рахунку, абвінавачаная прызналася ў здзяйсненні як мінімум двух выбухаў — адзін яна правяла падчас вулічнага шоу на фестывалі «Славянскі базар», другога — на выбарчым участку, які быў абсталяваны ў адной з віцебскіх школ.

Абвінавачаная працавала паштальёнам, за плячыма ў яе спартыўная кар’ера (яна займалася мотакросам).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства