viasna on patreon

Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на пікеты супраць увядзення выязной пошліны

2013 2013-09-17T12:09:37+0300 2013-09-17T12:09:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mytnja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская мытня

Беларуская мытня

Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) маюць намер зладзіць чатыры пікеты (у тым ліку – у цэнтры горада), каб прыцягнуць увагу грамадскасці да намераў уладаў увесці новай пошліны.
Як паведаміў старшыня абласной структуры АГП Уладзімір Вуек, падчас такіх акцый сябры партыі збіраюцца нагадаць, што прапанаваныя захады супярэчаць Канстытуцыі РБ, бо артыкул 30 Асноўнага закону краіны гарантуе грамадзянам права на свабоду перамяшчэння. Па словах Вуека, новы «падатак» асабліва адчувальна адаб'ецца на жыхарах памежных тэрыторый Брэсцкай вобласці, якія часта выязджаюць за мяжу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства