Беларускай асацыяцыі журналістаў — 18 гадоў
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю.
БАЖ дзейнічае з восені 1995 (у 2006 прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю).
З 1997 БАЖ — асацыяваны сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў (IFJ).
У 2003 Сусветная асацыяцыя газет (WAN) узнагародзіла БАЖ «Залатым пяром свабоды» (Golden Pen of Freedom prize).
У снежні 2004 Еўрапейскі парламент уганараваў БАЖ прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі».
У чэрвені 2011 Атлантычная Рада Злучаных Штатаў Амерыкі ўзнагародзіла БАЖ «Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады». Разам з журналісцкай арганізацыяй ёй былі ўганараваныя незарэгістраваны Праваабарончы Цэнтр «Вясна» і беларускі «Свабодны тэатр».