viasna on patreon

Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу актывіста БСДП Мікалая Залознага

2013 2013-09-16T15:07:44+0300 2013-09-16T15:07:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zalozny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Залозны

Мікалай Залозны

16 верасня Магілёўскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і яе актывіста Мікалая Залознага на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ад 31 траўня 2013 года з нагоды выказвання начальніка магілёўскіх інтэрнатаў Паўла Шышова пра БСДП і Залознага.

Нагадаем, што падчас інтэрвью Паўла Шышова з карэспандэнтам БелаПАН, якое было размешчана на сайце інфармацыйнай кампаніі пад назвай “У Магілёве з інтэрната высяляюць сацыял-дэмакрата Мікалая Залознага”, Павел Шышоў заявіў адносна БСДП і Мікалая Залознага: “Ён уваходзіць у склад банды “Грамада”. Гэта партыя яго”. Гэтае выказванне стала нагодай для судовага разбіральніцтва. У судзе Шышоў заявіў, што голас на запісу яму не належыць і гэта ўсё мантаж.

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Андрэй Юрчанка адхіліў хадайніцтвы прадстаўніка БСДП Ігара Барысава аб праслухоўванні рабочага матэрыялу запісу размовы Паўла Шышова і Алеся Асіпцова з якога быў зроблены аўдыёрэпартаж журналістам Алесем Асіпцовым, аўдыёматэрыялы не былі адпраўлены на фонаскапічную экспертызу, не быў дапытаны ў якасці сведкі сам Алесь Асіпцоў, а таксама не быў задаволены адвод суддзі і пракурора.

Калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда пад старшынствам суддзі Святланы Стэльмаховай незадаволіла скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва, бо палічыла, што рашэнне раённага суда цалкам законна і абгрунтавана.

У якасці прадстаўніка БСДП на судовае пасяджэнне не быў дапушчаны намеснік старшыні партыі Ігар Барысаў.

“Суддзі палічылі, што ў мяне няма даверанасці, каб прадстаўляць інтарэсы партыі ў дадзеным судовым працэсе. Тым часам давернасць была выпісана на тое, каб я прадстаўляў інтарэсы БСДП і яе актывіста Мікалая Залознага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва, што я і рабіў раней, а таксама ёсць агульная даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў БСДП і яе сябраў ва ўсіх судах. Я не бачу прычыны, каб не дапускаць мяне да працэсу”, - кажа Ігар Барысаў.

Актывіст Мікалай Залозны кажа, што ў абласным судзе суддзі адмовіліся праслухоўваць аўдыёзапісы рабочага матэрыяла размовы Алеся Асіпцова і Паўла Шышова, а таксама самаго аўдыёрэпартажа, зробленнага журналістам Алесем Асіпцовым. Сказалі, што ўжо слухалі.

“Рашэнне незаконнае. Будзем яго абскарджваць. Гэты працэс паказаў, што нашы суды залежныя ад улады і дабіцца праўды ў іх немагчыма. Нават такога дробнага чыноўніка як Шышоў улада абараняе ўсімі магчымымі спосабамі, каб не даць збой. Калі хоць адзін такі прэцэдэнт будзе створаны судовай сістэмай, што дэмакраты выйграюць суд супраць чыноўніка – гэта сістэма разваліцца ў адно імгненне”, - гаворыць актывіст БСДП Мікалай Залозны.

Трэба адзначыць, што актывісты Грамады збіраюцца падаваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека з нагоды таго, што было парушана права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства