viasna on patreon

Еўрапарламент ухваліў даклад Палецкіса пра сітуацыю ў Беларусі

2013 2013-09-13T11:32:41+0300 2013-09-13T11:32:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/justas-paleckis.jpg
Дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс

Дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс

Еўрадэпутаты заклікалі афіцыйны Мінск паважаць правы чалавека і рухацца ў напрамку дэмакратычных рэформаў, каб спыніць самаізаляцыю краіны ад Еўропы.

Дакумент адрасаваны Еўракамісіі, Вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі, Радзе ЕС і дзяржавам — сябрам Еўрасаюза.

Нагадаем, што даклад, які падрыхтаваў літоўскі еўрадэпутат Юстас Палецкіс, у першым чытанні ў траўні выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і праваабаронцы абурыліся з-за таго, што ў дакладзе гаварылася пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе.

Сам Палецкіс у адказ на гэтыя абвінавачанні казаў, што свае высновы зрабіў на падставе інфармацыі беларускіх праваабаронцаў. Потым у даклад было зроблена каля 300 паправак. І ў ліпені камітэт па замежных справах Еўрапарламента разгледзеў яго ў другім чытанні і ўхваліў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства