viasna on patreon

Канстытуцыйны Суд адмовіўся разглядаць зварот па забаронах пікетаў у Салігорску

2013 2013-09-12T22:58:10+0300 2013-09-12T22:58:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyjny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь не прыyяў да разгляду зварот салігорскага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы. У звароце салігорац казаў аб неканстытуцыйнасці правапрымяняльнай практыкі органаў выканаўчай улады і судоў агульнай юрысдыкцыі краіны, а таксама аб адмове ў правядзенні масавых мерапрыемстваў і аб неправамерным абмежаванні канстытуцыйнага права на свабоднае выказванне свайго меркавання і права на мірныя сходы.

Нагодай для звароту ў Канстытуцыйны Суд стала забарона Салігорскім райвыканкамам пікету да Дня Волі ў сакавіку гэтага году. У мінулым годзе такіх адмоваў Уладзімір Шыла атрымаў каля чатырох дзясяткаў. Забарону пікету да Дня Волі актывіст справаў абскрадзіць ў раённым ды абласным судах, але нt змог дамагчыся перамогі. З гэтай прычыны ён і наважыўся шукаць аднаўлення правоў у Канстытуцыйным Судзе.

- На жаль, Канстытуцыйны Суд вярнуў маю скаргу без разгляду па сутнасці. У адказе мне нагадалі, што ўзбуджэнне вытворчасці і вынясенне заключэння аб неканстытуцыйнасці нарматыўна-прававых актаў ажыццяўляецца толькі па прапановах Прэзідэнта, парламента, Вярхоўнага  Суда ды Савета Міністраў. Для звычайнага грамадзяніна Канстытуцыйны Суд фактычна з’яўляецца недасяжным. Відавочна, што ў нашай краіне гэтая інстытуцыя выконвае толькі дэкаратыўную функцыю, - кажа Уладзімір Шыла.

Па словах актывіста, сэнсу ў далейшым абскарджванні забароны пікету на нацыянальным узроўні ён больш не бачыць. Цяпер салігорац па абарону сваіх правоў плануе звяртацца ў міжнародныя інстанцыі. У самы бліжэйшы час Уладзімір Шыла збіраецца падрыхтаваць ды накіраваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства