viasna on patreon

Сістэмны блок, забраны па справе віруснай атакі на сайт “Нашай Нівы”, не вяртаюць

2013 2013-09-12T15:07:38+0300 2013-09-12T15:07:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet_off.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскай актывістцы з Ляхавіч Валянціне Панфіла брэсцкія супрацоўнікі міліцыі не вяртаюць сістэмны блок амаль 2 месяцы. Пры гэтым ужо неаднойчы абяцалі яго вярнуць пасля таго, як высветлілася, што да вірусных атак на рэдакцыйныя кампутары газеты “Наша Ніва” жанчына ніякага дачынення не мае. Вірусы нібыта былі дасланы з яе ай-пі адраса.

Забіралі сістэмны блок два супрацоўнікі міліцыі, адзін з якіх -- старэйшы оперупаўнаважаны ўпраўлення міліцыі Брэсцкага аблвыканкама маёр Андрэй Глінскі. Валянціну Панфіла найбольш абурыў той факт, што Глінскі падчас забірання блоку пры панятых сказаў, што яшчэ можа ў яе кватэры знайсці і наркотыкі.

Актывістка ўжо звярталася з заявай і ў пракуратуру Ляхавіцкага раёна і ў мясцовую міліцыю за дапамогай. Пакуль ніякага выніку.

Нагадаем, 22  чэрвеня на сайт газеты “Наша Ніва” была здзейснена вірусная атака. Невядомыя зломыснікі далучылі да аднаго з загалоўкаў матэрыялаў вірус, у выніку чаго сайт быў заблакаваны. 24 чэрвеня  сітуацыя паўтарылася. 28 чэрвеня галоўны рэдактар выдання Андрэй Скурко звярнуўся з заявай ў Кастрычніцкі РАУС Мінска, а таксама ва ўпраўленне па раскрыцці злачынстваў МУС. Сапраўдныя злачынцы да гэтага часу не знойдзены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства