Беларускія школьнікі не маюць уяўлення пра свае правы
Беларускія школьнікі не маюць цэласнай карціны сваіх прававых паводзінаў. Да такой высновы можна прыйсці, праглядаючы праграму адукацыі ў гэтай сферы.
Колькасць гадзінаў прадмета “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” зусім недастатковая для сацыялізацыі школьнікаў, мяркуе юрыст з Гародні Ігар Кузьмініч:
- Мне здаецца, тут комплекс праблемаў. Па першае, хто складае гэтую праграму і самі дапаможнікі. Ну, калі там няма юрыстаў, то зразумела, што недасведчанаму ў гэтым пытанні чалавеку цяжка выкласці і растлумачыць, што такое права. Таму нават у «Правах чалавека» больш філасофскія падыходы, агульнае і размытае бачанне. Чалавек з гэтых заняткаў па правах чалавека, у прыватнасці, якія ёсць па гэтым прадмеце «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», не можа вынесці нічога.
Навучальныя метадычныя дапаможнікі, якія цягам некалькіх гадоў апрабоўваліся сярод педагогаў і навучэнцаў, цяпер выдадзены ў праўленым варыянце і маюць электронную версію для спампоўвання.