viasna on patreon

Брэст: жыхары пяць гадоў дамагаліся ад уладаў рамонту сваёй вуліцы

2013 2013-09-11T10:57:35+0300 2013-09-11T10:57:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-biarozauka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актыўнае змаганне за добраўпарадкаванне тэрыторыі вуліцы Тарфяной на ўскрайку Брэста дало плён пасля кампаніі па збору подпісаў, накіраваных у гарвыканкам.

Як распавяла адна з ініцыятараў збору подпісаў  Ірына Лаўрыновіч, на працягу больш чым пяці гадоў асобныя жыхары вялі перапіску з гарадскімі уладамі, каб прывесці ў належны стан невялікую вуліцу ў мікрараёне Бярозаўка. Аднак чыноўнікі прыводзілі самыя разнастайныя аргументы, у выніку чаго рашэнне пра рэканструкцыю вуліцы зноў і зноў скасоўвалася.

Год таму жыхары Бярозаўкі распачалі масштабную кампанію па збору подпісаў за добраўпарадкаванне вуліцы Тарфяной, паабяцаўшы давесці справу да суда, калі ўлады праігнаруюць патрабаванні людзей. У выніку ў мікрараёне было зладжана грамадскае абмеркаванне найбольш балючых праблем з удзелам прадстаўнікоў уладаў і ўрэшце распачаліся працы, якія тычыліся пракладкі каналізацыі, усталявання сцяжынак і частковага заасфальтавання вуліцы. Ірына Лаўрыновіч спадзяецца, што рэканструкцыю паспеюць скончыць да пачатку халадоў, і адзначае карысць супольных дзеянняў грамадскасці ў вырашэнні лакальных праблем. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства