У маці студэнткі праграмы Каліноўскага ўзьніклі праблемы на працы
https://spring96.org/be/news/6575
2007
2007-04-13T10:00:00+0300
2007-04-13T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
12 красавіка да Тацьцяны Дзімітрук, маці стыпендыяткі польскай праграмы Каліноўскага Вольгі Дзімітрук, прыйшоў невядомы. Ён назваўся гомельскім супрацоўнікам газэты "Савецкая Беларусь" і спрабаваў весьці гутарку пра ейную дачку Вольгу. Пасьля сыходу "журналіста" ў жанчыны пачаліся праблемы на працы.
Нагадаем, што 10 красавіка Вольга Дзімітрук была затрымана невядомымі ў цэнтры Гомеля. Навучэнка праграмы Каліноўскага прыехала з Польшчы да бацькоў на велікодныя сьвяты. Невядомыя змушалі дзяўчыну даваць зьвесткі пра студэнтаў-каліноўцаў і гомельскіх дэмакратычных актывістаў.
На дадзены момант Вольга Дзімітрук знаходзіцца ў Польшчы, павыедамляе прэс-служба “Гарт”