Аляксандр Валчанін прапанаваў МЗС абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі
Дэпутат Жодзінскага гарадскога Савета двух скліканняў, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы “Усходняга партнёрства” Аляксандр Валчанін прапанаваў намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алене Купчынай абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі.
Алена Купчына знаходзіцца з рабочым візітам у Лондане, дзе абмяркоўваецца тэматыка ўзаемаадносінаў з Еўразвязам і пытанні двухбаковых беларуска-брытанскіх адносін, адзначае Аляксандр Валчанін.
- Алена Мікалаеўна зараз вядзе перамовы з Захадам. І гэта ні для каго не сакрэт. А я хачу прапанаваць дыялог унутры рэспублікі. Час ужо прыйшоў. Ужо 20 гадоў прайшло, а мы не бачым нават бачнасці нейкіх перамоваў.
Аляксандр Валчанін у звароце да Купчынай падкрэслівае, што пытанні, якія абмяркоўваюцца ў Лондане, вельмі важныя, але хацелася б таксама абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю і ў Беларусі. "Адказ за Вамі, паважаная намесніца міністра замежных спраў Беларусі", - заявіў Валчанін.