Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: выпадкі адміністратыўнага пераследу актывістаў з Мінска і Віцебска, навіны палітвязняў - Бяляцкага, Аўтуховіча і Севярынца.
"Падзея тыдня" – Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў - агляд апошніх выпадкаў пераследу беларускіх карэспандэнтаў.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - былы палітвязень Аляксандр Францкевіч, 3-га верасня ён выйшаў на свабоду. У гутарцы ён распавядае пра ўмовы ўтрымання і што было самым складаным падчас зняволення.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Naka.
Слухаць выпуск: