viasna on patreon

Фотафакт: Салігорцы працягваюць дасылаць паштоўкі палітвязню Алесю Бяляцкаму

2013 2013-09-10T09:46:12+0300 2013-09-10T09:46:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salihorsk-pashtouki_alesiu-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па ініцыятыве мясцовых праваабаронцаў жыхары сталіцы шахцёраў у чарговы раз выказалі сваю салідарнасць са зняволеным кіраўніком Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Салігорцы даслалі палітвязню паштоўкі з цёплымі словамі падтрымкі ды заклікалі ўсіх неабыякавых грамадзян Беларусі далучацца да акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім ды іншымі беларускімі палітычнымі зняволенымі. 

Адзначым, што гэтым разам сярод іншых свае паштоўку Алесю даслалі такія вядомыя ў сталіцы шахёраў грамадскія дзеячы як маладафронтавец Ілля Шыла, хлопец “з граніту” Алег Стахіевіч, сябра АГП Аляксандр Малочка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства