viasna on patreon

Беларусы патрабуюць перайменаваць Сувораўскае вучылiшча

2007 2007-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Група грамадзян Беларусi выступiла з iнiцыятывай перайменаваць Сувораўскае вайсковае вучылiшча ў Мiнску ў вайсковае вучылiшча iмя Канстанцiна Астрожскага. Распачынаецца збор подпiсаў за наданьне вучылiшчу iмя славутага беларускага палкаводцы, паведамляе Хартыя'97.

Інiцыятары перайменавання падалi на iмя прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага i мiнiстра абароны краiны Леанiда Мальцава такi зварот:

«Мы, грамадзяне Беларусi, звяртаемся з патрабаваннем аб перайменаваннi ў Мiнску Сувораўскага вайсковага вучылiшча. Для нашага народа Сувораў з’яўляецца акупантам i катам, якi крывава падаўляў паўстаннi беларускага народа, здзяйсняючы захопнiцкiя планы Расiйскай iмперыi. Ушанаванне iмя гэтага чалавека — ганьба для беларускай нацыi, здзек з памяцi нашых продкаў.

У беларускай гiсторыi дастаткова вайсковых дзеячаў i герояў, iмем якiх па праве павiнны ганарыцца будучыя афiцэры суверэннай Беларусi.

Прапануем назваць вайсковую вучэльню ў гонар дзяржаўнага i вайсковага дзеяча нашай старадаўняй дзяржавы Канстанцiна Астрожскага (1460—1503), якi атрымаў перамогi ў 63 бiтвах з ворагамi краiны. Яго называлi «другiм Ганiбалам». К.Астрожскi не меў сабе роўных у змаганнi з чужынцамi. Яго служба Радзiме стала ўзорам вайсковай чыннасцi. Цяжка нават выславiць усю дзейнасць гэтага чалавека. За сваё жыццё К.Астрожскi збудаваў шмат цэркваў, манастыроў, шпiталяў i школ. Не было такога вайсковага дзеяча, якi б усё сваё жыццё так прыгожа i годна аддаў Айчыне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства