Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позву ў суд
Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч атрымалі позвы ў суд Ленінскага раёна Гародні. Па ўсёй верагоднасці гэта рэакцыя на пададзеную трыма гарадзенскімі праваабаронцамі (акрамя Сазонава, Хільмановіча, яшчэ і Раманам Юргелем) скаргі на дзеянні гарвыканкаму.
Скарга была складзеная 30 жніўня на афіцыйны адказ гарвыканкаму ад 1 жніўня, якім было забаронена правядзенне інфармацыйнага пікету ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага. Гарадзенскі гарвыканкам, перакананыя заяўнікі, парушыў іх канстытуцыйныя правы, а таксама Закон Рэспублікі Беларусь аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.
Звяртае на сябе ўвагу тая неахайнасць, з якой сакратаром суда выпісаны афіцыйныя позвы – на іх не пазначана ні па якой справе выклікаюцца грамадзяне, ні ў якасці каго, ні прозвішча сакратара. Позва ў суд выпісана на бліжэйшы чацвер – 12 верасня на 15.30.