viasna on patreon

У Бярозаўскім раёне пагражаюць штрафамі сяльчанам, якія не пускаюць інспектараў у хлявы (фота, дакумент)

2013 2013-09-08T16:49:19+0300 2013-09-08T16:50:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biar-svinni-ne-puskajuc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Самыя стойкія вяскоўцы, якія не пагадзіліся выразаць свіней, забараняюць інспектарам заходзіць у свінарнікі. Правяраючым няма чым крыць, калі чуюць: пакажыце санкцыю пракурора. Яны кажуць, што маюць Пастанову райвыканкама і аблвыканкама, але запэўніваюць гаспадароў, што сілай заходзіць не будуць. Толькі пазначаюць, што іх не пусцілі.

У прадпісанні, якое людзі яшчэ раней атрымалі на рукі, гаворыцца, што нязгодныя на выразанне свіней будуць аштрафаваны да 2 мільёнаў рублёў. 80-цігадовы жыхар Кабакоў Мікалай Білібуха, які 43 гады прапрацаваў механізатарам, не разумее, чаму ён павінен знішчыць трох здаровых свіней па 120 кілаграмаў, калі эпідэміі няма. Тое, што дзяржава кампенсуе па 18 тыс. за кілаграм, ён лічыць здзекам. Гэта менш кошту лівернай каўбасы, якая на прылаўках крамаў каштуе 19 тыс. за кілаграм.

Людзі не будуць мірыцца са штрафамі і будуць падаваць заявы ў суд.

Па словах Мікалая Білібухі, такія дзеянні ўладаў адымаюць у людзей здароўе. Так, іх аднасяльчанка, былы эканаміст гаспадаркі Раіса Цюшкевіч з усяго гэтага атрымала перадінфарктны стан.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства