viasna on patreon

Андрэя Гайдукова перавялі ў магілёўскую калонію

2013 2013-09-05T10:49:12+0300 2013-09-05T10:49:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Пакараны годам і 6 месяцамі зняволення 23-гадовы грамадскі актывіст, былы працоўны наваполацкага "Нафтана" Андрэй Гайдукоў пераведзены з Віцебскага следчага ізалятара ў Магілёўскую калонію №19.

Па словах яго сястры Марыі, пра гэта даведаліся родныя зняволенага, калі прынеслі ў следчы ізалятар перадачу.

- У нас родныя ў Віцебску пайшлі перадаваць яму перадачу, а ім сказалі, што ён – у Магілёве. Афіцыйна ніхто нічога не паведамляў ні бацькам, ні адвакату. Мы думалі, што ён нейкі час яшчэ будзе ў Віцебску, а аказалася, што яго вельмі хуценька перавялі ў Магілёў.

Андрэй Гайдукоў быў прызнаны вінаватым у спробе ўсталяваць супрацу з ЦВУ. 27 жніўня Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў яго скаргу і пакінуў прысуд у сіле. Хоць абодва суды праходзілі ў закрытым рэжыме, аднак у дзяржаўнай прэсе былі надрукаваны некаторыя матэрыялы гэтай справы.

Па меркаванні праваабаронцаў, яны паказалі не столькі вінаватасць Гайдукова, колькі адсутнась складу крымінальнага злачынства ў яго дзеяннях.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства