viasna on patreon

Еўрадэпутат звярнуўся ў Еўракамісію ў справе лекара Ігара Паснова

2013 2013-09-04T10:19:44+0300 2013-09-04T10:20:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/migalskimarek.jpg
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся ў Еўракамісіію, а таксама да міністра аховы здароў’я Польшчы Барташа Арлуковіча ў справе беларускага лекара Ігара Паснова.

Мігальскі заклікаў заступіцца за лекара, які за крытыку беларускіх уладаў быў прымусова змешчаны ў псіхіятрычную лякарню, паведаміла памочніца дэпутата Мігальскага Ганна Бяляс:

- У сваіх лістах спадар дэпутат падкрэсліў, няма сумневаў у тым, што прысуд палітычна матываваны. Прысуд беларускаму псіхіятру з’яўляецца чарговай спробай знішчэння грамадскай супольнасці ў Беларусі. У сувязі з гэтым спадар дэпутат заклікае прыняць усе магчымыя крокі на міжнародным форуме з мэтай абароны беларускіх лекараў, а таксама прыняць захады ў гэтай справе.

21 жніўня Віцебскі абласны суд асудзіў доктара Ігара Паснова на прымусовае, псіхіятрычнае лячэнне. Лекар паўтара года змяшчаў у інтэрнэце крытычныя матэрыялы на адрас уладаў і адносна сістэмы аховы здароў’я.

Праваабарончыя арганізацыі лічаць змяшчэнне іншадумцаў у псіхушкі вяртаннем да ганебнай практыкі савецкіх часоў.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр «Вясна» занепакоеныя прымусовай шпіталізацыяй Ігара Пастнова. Праваабаронцы заклікаюць кампетэнтныя органы неадкладна вызваліць Ігара Пастнова з псыхіятрычнага стацыянара і перагледзець рашэнне аб яго прымусовай шпіталізацыі ў адкрытым працэсе з захаваннем устаноўленых працэдур і прынцыпаў справядлівага судовага разбору.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства