viasna on patreon

У Віцебску пададзеныя заяўкі на акцыі салідарнасьці з Ігарам Пастновым

2013 2013-09-02T16:22:57+0300 2013-09-02T16:23:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-doktar-pastnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Заяўку ў аблвыканкам на шэсце і мітынг 28 верасня падпісалі каардынатар руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і сябар аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў.

Шэсце арганізатары хацелі б распачаць з плошчы Свабоды і праз цэнтр гораду дайсці да Парка культуры і адпачынку чыгуначнікаў, ды правесці там мітынг. Пра тое, ці задаволяць іхную заяўку, разважае спадар Гаўруцікаў:

" У нас ёсць сумны досвед адмоваў на пікеты і мітынгі. Бо мы шматкроць звярталіся ў раённыя адміністрацыі па дазволы, а нам адмаўлялі на падставе рашэння гарвыканкаму – маўляў, спачатку мы мусім заключыць дамовы на абслугоўванне мерапрыемстваў з міліцыяй, медыкамі і ЖКГ. Заключыць дамовы, пакуль мы не атрымаем дазволу ад уладаў, а таксама па розных іншых прычынах, з намі зазвычай адмаўляюцца. Але гэтым разам мы звяртаемся ў аблвыканкам. І адказ нам – цалкам на сумленні абласных чыноўнікаў. Мы звяртаемся ў аблвыканкам, бо ў адпаведным рашэнні гарвыканкаму нічога не гаворыцца пра арганізацыю шэсцяў, толькі пра пікеты і мітынгі. І раз мы заяўляем колькасць удзельнікаў 1000 і болей, то гэта таксама можа санкцыянаваць толькі аблвыканкам.  А мітынг мы плануем арганізаваць якраз у адным з трох дазволеных у горадзе месцах, вызначаных гарвыканкамам. Так што чакаем адказу".

На думку Хрыстафора Жаляпава, у Віцебску можа сабрацца і тысяча, і болей гараджанаў, якія падтрымліваюць Ігара Пастнова – урача, які трапіў на прымусовая псіхіятрычнае лячэнне пасля выступаў з крытыкай мясцовых уладаў і тутэйшых медустановаў:

"Нядаўна мой старэйшы брат у мяне спытаў: "Што ты збіраешся рабіць?" Я стаў расказваць пра свае побытовыя планы, але ён мяне спыніў: "Што ты будзеш рабіць, каб пакінуць нармальную краіну ў спадчыну сваім дзецям і ўнукам?". Я падумаў, што тут якраз нядаўна адзначалі 50 гадоў «Маршу на Вашынгтон» і выступу Марціна Лютэра Кінга «У мяне ёсьць мара». У мяне таксама ёсць мара. Каб сапраўды зрабіць гэтую краіну нармальнай – дэмаркатычнай, дзе б не парушаліся правы чалавека!. Мы ўжо шмат гадоў змагаемся супраць таго, што нам забараняюць мітынгі і пікеты, парушаючы права на мірныя сходы, права на вольнае выказванне сваіх думак. За гэтае права церпіць, я лічу, і Ігар Пастноў. Ен крытыкаваў улады, указваў на недахопы ў сістэмы аховы здароўя – дык яго абвясцілі вар'ятам! Гэта вельмі нядобрая тэндэнцыя, і мяне гэта дужа хвалюе. Карная псіхіятрыя была пры савецкіх часах, і падобна, што гэтая сістэма рэпрэсій вяртаецца зноўку. Гэта дужа небяспечна і страшна, бо ў псіхушку за іншадумства, атрымліваецца, можна адправіць кожнага?"

Спадар Жаляпаў згадвае, што за  парушэнне закону чалавека прыцягваюць да суду, але ён мае адваката і можа неяк бараніцца сам. А ў выпадку Ігара Пастнова суд, які прызначыў прымусовае псіхіятрычнае лячэнне, праходзіў у яго адсутнасць, і ен не мог высказаць суду сваю пазіцыю. У яго не было магчымасці і замовіць адваката.

На мінулым тыдні адвакат у Пастнова ўсё ж з'явіўся: на гэтым настаялі ягоныя сябры. Была падпісана і перададзена ў абласны суд касацыйная скарга на рашэнне суддзі Віцебскага райсуду Тацяны Дзегцяровай, якая санкцыянавала прымусовае псіхіятрычнае лячэнне Пастнова "на вырашэнне медыкаў". Паводле судовага рашэння, лячэнне можна прызначаць неадкладна, нават да сканчэння 10-дзеннага тэрміну на абскарджанне. І, як паведаміў адвакату і праваабаронцам сам Пастноў, яму ўжо пачалі рабіць ін'екцыі.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства