viasna on patreon

Спыніць расправы над беларускай моладдзю!

2007 2007-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні суду над актывістамі арганізацыі “Малады Фронт” Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» звярнуўся да беларускай і міжнароднай супольнасці з заклікам выказаць пратэст фактам рэпрэсій над беларускімі моладзевымі актывістамі. Нагадаем, што ў бліжэйшы час у Беларусі пройдзе суд над актывістамі “Маладога Фронта” Змітром Хведаруком, Алегам Корбанам, Настай Палажанкай, Барысам Гарэцкім, Аляксеем Янушэўскім, якіх абвінавачваюць у “дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

У прыватнасьці, ў заяве выказваецца пратэст таму, што ”ў гэты час рыхтуецца судовая расправа над актывістамі “Маладога Фронту”. Пяцёра юнакоў ва ўзросце ад 16 да 20 год – Зміцер Хведарук, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі, Анастасся Палажанка абвінавачваюцца ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Улады асмеліліся падняць руку на ўчорашніх і сённяшніх школьнікаў. Яшчэ год таму Зміцер Хведарук быў адным з лепшых навучэнцаў гімназіі, Барыс Гарэцкі - узорным навучэнцам каледжа і старастам навучальнай групы. Іх сяброўка па “Маладым Фронце” Анастасся Палажанка сёння з’яўляецца адной з лепшых навучэнак фізіка-матэматычнага класа сярэдняй школы г. Мінска…

У сувязі з гэтымі фактамі нас асабліва хвалюе лёс сябраў “ Маладога Фронту” Змітра Хведарука, Алега Корбана, Анастассі Палажанкі, Барыса Гарэцкага, Аляксея Янушэўскага, справа якіх ужо перададзена ў суд.

Камітэт абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасць заклікае “міжнародную грамадскасць выказаць пратэст фактам рэпрэсій над маладым пакаленнем, надзеяй і будучыняй Беларусі. Мэта сумленных грамадзянаў усяго свету - узняць голас у падтрымку беларускай моладзі, якая церпіць пераслед, а лідэраў еўрапейскіх краінаў - дамагацца мераў палітычнага ўздзеяння на рэжым у Беларусі з мэтай спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных”.

Поўны тэкст звароту прапануе Хартыя’97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства