Дапамогу па доглядзе дзіцяці ІПэшнікам ды прыраўненым да іх будуць выплачваць цалкам
Праект указа аб механізме прыпынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, прыватных натарыусаў і рамеснікаў у сувязі з водпускам па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў накіраваны на разгляд у Савет Міністраў.
Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак наанлайн-канферэнцыі «Дзяржпадтрымка сем’яў з дзецьмі» на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы і сацабароны.
«Па выніках праведзенай 15 жніўня бягучага года нарады ў кіраўніка дзяржавы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання падрыхтавала праект указа, у адпаведнасці з якім індывідуальным прадпрымальнікам, адвакатам, прыватным натарыусам і рамеснікам прадастаўлена права на прыпыненне адпаведнай дзейнасці ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і выплату дзяржаўнай дапамогі ў поўным аб’ёме ў перыяд яе прыпынення», — сказаў Аляксандр Румак. — Цяпер праект указа накіраваны на разгляд у Савет Міністраў».
Пасля ўступлення ў сілу яго палажэнняў гэтым катэгорыям занятых грамадзян, якія прыпынілі сваю дзейнасць у парадку, вызначаным урадам, дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе выплачвацца ў поўным памеры, падкрэсліў намеснік міністра.