viasna on patreon

Начальніку АУС Кастрычніцкага раёна Віцебска строга ўказана за спазненне на асабісты прыём грамадзян

2013 2013-08-28T10:24:00+0300 2013-08-28T11:33:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Часова выконваючы абавязкі начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Данькоў Н.І. паведаміў, што па звароту віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава на «тэлефон даверу» МУС Рэспублікі Беларусь кіраваннем ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама праведзена праверка, па выніках якой начальніку аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска падпалкоўніку міліцыі Шаховічу А.І. строга ўказана на недапушчэнне надалей фактаў несвоечасовага пачатку правядзення асабістага прыёму грамадзян.

31 ліпеня 2013 г. начальнік раённай міліцыі пачаў асабісты прыём грамадзян са спазненнем больш чым на 30 хвілін. Павел Левінаў не пакінуў гэты факт без увагі. Праінфармаваў па тэлефоне МУС Рэспублікі Беларусь і пакінуў запіс у кнізе заўваг і прапаноў райаддзелу міліцыі. На запіс з райаддзела паступіў адказ аб тым, што асабісты прыём быў пачаты ... своечасова. Вышэйстаячая ж міліцэйская інстанцыя прызнала факт несвоечасовасці пачатку правядзення асабістага прыёму грамадзян падпалкоўнікам міліцыі Шаховічвм А.І.

«Такое дзеянне, утрымлівае склад адміністрацыйнага правапарушэння, адказнасць за якое ўстаноўлена артыкулам 9.13. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ці хопіць смеласці Камітэту дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, куды мной накіравана заява аб адміністрацыйным правапарушэнні, пачаць адміністрацыйны працэс у дачыненні да начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска падпалкоўніка міліцыі Шаховіча А.І. пакажа час», - растлумачыў Павел Левінаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства