viasna on patreon

Дзяніс Дзянісаў дагэтуль знаходзіцца ў следчым ізалятары

2007 2007-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі грамадзянскі актывіст Дзяніс Дзянісаў пакуль застаецца за кратамі Віцебскага СІЗА № 2, нягледзячы на ўнесеныя пад заклад 15 мільёнаў рублёў.

Як паведамляе Радыё Рацыя, грошы, якія зьбіралі па ўсёй краіне, унесьлі напярэдадні дня народзінаў Дзяніса — 9 красавіка. Родныя, сябрыі ды паплечнікі спадзяваліся, што актывіст, які абвінавачваецца ў арганізацыі групавых дзеяньняў, парушаючых грамадзкі парадак, атрымае магчымасьць сустрэць сваё сьвята на волі. Не атрымалася. Наогул, паводле праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, сьледчы Новікаў у аўторак з дакумэнтамі па справе Дзянісава да пракурора вобласьці не зьвяртаўся.

Дарэчы, тэрмін утрыманьня падазронага ў СІЗА павінен скончыцца 16 красавіка. І ў любым выпадку пракуратура будзе вырашаць, ці адпускаць Дзянісава пад падпіску на нявыезд, ці працягнуць гэты тэрмін далей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства