viasna on patreon

9 красавіка ў Менску адбыўся флэшмоб супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі без грамадскага абмеркавання

2007 2007-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках "Нашай Нівы", у 19.30 прыблізна 10 маладых людзей сабраліся каля будынка Белдзяржцырка, надзелі рэспіратары і павязкі са знакам радыяцыйнай небяспекі. Яны трымалі расцяжку «Беларусь — без АЭС!».

Праз некалькі хвілін удзельнікі акцыі згарнулі расцяжку і прайшлі да плошчы Перамогі, дзе раздалі мінакам каля 200 улётак.

Пад загалоўкам «Без АЭС!» у іх прыводзяцца выказванні ў сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі амбасадара Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо, дырэктара Рэспубліканскага навуковапрактычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Элеаноры Капітонавай, членакарэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Івана Нікітчанкі, доктара тэхнічных навук прафесара Рыгора Лепіна. Акцыя завяршылася без затрыманняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства