viasna on patreon

У Быхаве збіраюцца пікетаваць супраць размяшчэння замежных вайсковых баз

2013 2013-08-20T16:37:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aviabaza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў 19 жніўня падаў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету супраць размяшчэння ў Беларусі  замежных вайсковых баз.

Сяргей Антонаў просіць райвыканкам дазволіць правесці пікетаванне 8 верасня ў быхаўскім парку Перамогі, які знаходзіцца непадалёк ад цэнтра горада.

“Я мэтанакіравана ўказаў у якасці месца правядзення масавага мерапрыемства парк Перамогі, бо раней мясцовыя чыноўнікі адмаўлялі мне ў правядзенні пікетаванняў на той падставе, што быццам бы я ўказваў у заяўках месцы, якія знаходзяцца побач з адміністрацыйнымі будынкамі, - распавядае Сяргей Антонаў. – Мне будзе цікава паглядзець, ці дазволяць яны правесці пікет зараз. У “БРСМаўцаў” і “Беларусістаў” ніякіх праблем з правядзеннем масавых мерапрыемстваў у Быхаве чамусьці не ўзнікае, праводзяць яны іх у любым месцы. Я вельмі адмоўна стаўлюся да размяшчэння ў Беларусі замежнай вайсковай базы, яна нам 100 год не патрэбна. У Быхаве шмат гадоў размяшчалася база марской авіацыі, і гэта не прынесла гораду ніякай карысці. Пасля таго, як вайскоўцы сыйшлі, яны пакінулі гэтую базу ў дрэнным стане: усе камунікацыі гнілыя, дабіты “да ручкі” асфальт. Жыхарам Быхава тыя самалёты не давалі спаць па начах, ад іх рову шыбы ў вокнах выляталі. І парадку асаблівага ў вайсковай частцы не было. У горадзе да гэтай пары добра памятаюць выпадак, калі ў 1991 годзе матросы-дэзертыры расстралялі каравул. Замежныя салдаты і самалёты нашай краіне не патрэбны, у нас ёсць свая ўласная армія і авіацыя, якія павінна выконваць задачу па абароне краіны”.

Нагадаем, што на нарадзе па пытаннях будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл краіны 20 жніўня Аляксандр Лукашэнка даручыў прыступіць да практычнай рэалізацыі дамоўленасцяў з Расіяй у галіне авіяцыі і супрацьпаветранай абароны.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства