viasna on patreon

Касацыйную скаргу па справе Мілавідскага фэсту разгледзіць Брэсцкі абласны суд

2013 2013-08-20T13:21:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/syryca-viktar-sud-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 20 жніўня, грамадскі актывіст Віктар Сырыца атрымаў ліст з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы за подпісамі суддзі Данільчык С.В. і старшыні суда Кміты М.А., у якім паведамлянцца, што суд накіраваў адміністрацыйную справу па скарзе Віктара Сырыцы ў Брэсцкі абласны суд. Такім чынам, справа пра вынесены штраф В. Сырыцу за Мілавідскі фэст цяпер будзе разглядацца 29 жніўня а 11-ай гадзіне ў будынку Брэсцкага абласнога суда (вуліца Савецкіх пагранічнікаў, д.41).

Нагадаем, што пастановай суддзі Кацярыны Груда ад 31.07.2013г. Віктар Сырыца быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП. Ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года. 

 – Я абавязкова паеду ў Брэст. Там буду даказваць, што я не парушаў адміністрацыйнае заканадаўства, што кожны грамадзянін Беларусі мае гарантаванае канстытуцыяй права (арт. 51) на ўдзел у культурным жыцці краіны, – паведаміў Віктар Сырыца.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства