viasna on patreon

Казуліну працягнулі рэжым выхаду з галадоўкі

2007 2007-04-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ на месяц працягнулі рэжым выхаду з галадоўкі для палітвязьня Аляксандра Казуліна. Гэты рэжым дазваляе палітыку атрымліваць адмысловае дыетычнае харчаваньне і не працаваць, але ўсе іншыя патрабаваньні турэмнай дысцыпліны з Казуліна ня зьнятыя.

Адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч заўважае, што турэмны рэжым выхаду з галадоўкі не дапамог ягонаму падабароннаму набраць вагу, страчаную падчас працяглай галадоўкі: за месяц пасьля таго, як Казуліну забаранілі прымаць харчовыя перадачы з дому, ён набраў толькі адзін кіляграм.

“Варта згадаць, што яшчэ напачатку мэдыкі папярэджвалі, што выхад з такой працяглай галадоўкі мінімум можа працягвацца да лета, прычым на волі, а ён жа не на волі, не ў санаторыі, а ў калёніі. Таму цяжка прадказаць, што будзе далей, але варта зазначыць, што пакуль пазытыўных зьменаў няма”, -- сказаў адвакат для “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што палітык галадаў у турме 53 дні, патрабуючы разгляда беларускага пытаньня ў Радзе Бяспекі ААН. Аляксандр Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўленьня волі за арганізацыю 25 сакавіка 2006 года масавай дэманстрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства