Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху распачынае збор ахвяраваньняў для дзяцей з анкалагічнымі захворваньнямі
https://spring96.org/be/news/6529
2007
2007-04-09T10:00:00+0300
2007-04-09T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху распачынае збор кніжак, цацак, вопраткі, рэчаў, аўдыё-і відэапрадукцыі, а таксама грошай для дзяцей з анкалягічнымі захворваньнямі.
Рэчы для дзяцей можна перадаць празь сядзібу Партыі БНФ (былое Варвашэні, 8), адкуль яны трапяць у Цэнтар дзіцячай анкалёгіі (пасёлку Бараўляны), а таксама хворым дзеткам з гораду Брагіна. Моладзевы нацыянальны рух Малады Фронт заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў далучыцца да гэтае акцыі й прынесьці свае ахвяраваньні. Мы ўпэўненыя, што дабрачынныя акцыі такога кшталту дапамогуць беларускаму грамадзтву аб’яднацца й разам супрацьстаяць наступствам чарнобыльскае трагедыі.