viasna on patreon

Пракуратура зацікавілася кляштарам бэрнардынцаў

2007 2007-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА «Таварыства беларускай мовы» ў чацьвер атрымала афіцыйны адказ ад пракуратуры Менску. У лісьце гаворыцца, што пракуратура пачала афіцыйнае расьсьледаваньне па факце публікацыі ў газэце «Наша Ніва» артыкулу Сяргея Харэўскага «Кляштар з прэзыдэнцкім люксам».

Амаль адразу пасьля публікацыі гэтага матэрыялу у «НН» ТБМ зьвярнулася да генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча з запытам на адпаведнасьць праекту беларускаму заканадаўству. Таксама да «нашаніўскага» артыкулу старшыня ТБМ Алег Трусаў дадаў свае зьвесткі, што на месцы кляштару знаходзіцца ўнікальны культурны пласт 12 13 ст.ст. і перад тым, як пачынаць будаўнічыя працы, тамака мусіць быць праведзеныя археалягічныя раскопкі.

Генпракурор перадаў зварот ТБМ у Менскую гарадзкую пракуратуру, якая і пачала расьсьледваньне па гэтым факце, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства