viasna on patreon

Подпісы за прыняцьце ў Раду Эўропы

2007 2007-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 красавіка ў Страсбург накіравана першая тысяча подпісаў беларускіх грамадзянаў, якія падтрымліваюць праграму Эўразьвязу i плян сумесных дзеяньняў для прыняцьця Беларусi ў Раду Эўропы.

Паводле менскіх актывістаў дэмакратычнага руху Аляксандра Макаева і Вячаслава Сіўчыка, гэтыя подпісы сабраныя ў рамках нацыянальнай кампаніі "Беларусь — у Раду Эўропы", якая стартавала 12 сакавіка. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Падпісанты салідарныя зь ініцыятывай Эўразьвязу, які ў лістападзе 2006 году зьвярнуўся да беларускага народу з прапановамi супрацы. Былi вылучаныя 12 патрабаваньняў да ўлады, скіраваныя на дэмакратызацыю краіны.

Грамадзянскую ініцыятыву па зборы подпісаў ухвалілі больш як 80 вядомых асобаў Беларусі. Яны заклікалі суайчыньнікаў да актыўнага ўдзелу ў нацыянальнай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства