Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
https://spring96.org/be/news/65139
2013
2013-08-13T11:40:57+0300
2013-08-13T11:40:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: выпадкі адміністратыўнага пераследу ў Мінску і Магілёве, стыхійная забастоўка на прадпрыемстве "Транзістар".
"Падзея тыдня" - пераслед актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху ў Беларусі.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - юрыст Юрый Чавусаў распавёў пра змены ў Выбарчым кодэксе, якія чакаюцца найбліжэйшым часам.
У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні Севары Назархан.