viasna on patreon

Упраўленне юстыцыі прызнала: віцебскія суддзі не грэбуюць пераступіць закон

2013 2013-08-13T10:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На аператыўнай нарадзе галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама разгледжаны паступіўшыя з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і пракуратуры Віцебскай вобласці звароты праваабаронцы Паўла Левінава.

У прыватнасці, звернута ўвага суддзі суда Першамайскага раёна г. Віцебску Наталлі Корабліной на недапушчальнасць надалей парушаць працэсуальнае заканадаўства пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У адрас суда Першамайскага раёна г. Віцебску быў накіраваны ліст аб парушэннях крымінальна-працэсуальнага заканадаўства суддзёй Андрэем Прэйсам, што праявілася ў пакіданні скаргаў на пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, без разгляду і неабходнасці прыняцця мер па выкананні ім патрабаванняў працэсуальнага закона пры ажыццяўленні правасуддзя. Раней ацэнка дзеянням суддзі А.Прейса была дадзена намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерыем Калінковічам.

Па выніках разгляду заяў праваабаронцы таксама звернута ўвага старшыні суда Першамайскага раёна г. Віцебску Андрушэнкі А.А. на неабходнасць павышэння кантролю за працай суддзяў і больш прынцыповага рэагавання на заявы грамадзян адносна дзеянняў суддзяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства