Андрэй Клімаў адмовіўся даваць паказаньні ў сваёй справе
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода адвакат Кацярына Дудко, якая аказвала Андрэю Клімаву юрыдычныя паслугі, калі яму выставілі абвінавачаньне. Адвакат паведаміла, што пад час азнаямленьня з абвінавачаньнем “Клімаў трымаўся спакойна і заявіў, што ён адмаўляецца даваць паказаньні і супрацоўнічаць са сьледзтвам”. Ад камэнтару адносна выстаўленага А.Клімаву абвінавачаньня Кацярына Дудко ўстрымалася.
Нагадаем, былы дэпутат Андрэй Клімаў быў затрыманы 3 красавіка паводле абвінавачаньня ў закліках да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу.
Сьледчы пракуратуры Менска Анатоль Гадун не паведаміў пра ўмовы, у якіх зараз знаходзіцца былы дэпутат Андрэй Клімаў. Адмовіўся адказваць на гэтае пытаньне і дзяжурны менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе трымаюць Андрэя Клімава.