viasna on patreon

Маладзечна: супрацоўніка суда прыцягнуць да адказнасці за тое, што ён не падрыхтаваў адказ на запыт грамадзяніна

2013 2013-08-12T12:17:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/foto.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінаблвыканкама

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінаблвыканкама

Зварот накіроўвала жыхарка Маладзечна Алеся Садоўская, якая другі год спрабуе праз суд і праваабарочыя органы даказаць, што яе беспадстаўна спрабавалі прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці. Аднак адказу з суда яна так і не дачакалася.

Скаргу на бяздзеянне супрацоўнікаў суда жанчына накіравала ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінаблвыканкама.

У адказе за подпісам першага намесніка начальніка Баразны С.В. адзначана, што довады аб неразглядзе судом зварота знайшлі пацверджанне.

"За дапушчаныя парушэнні загадчык архівам суда Маладзечанскага раёна Сівец Д.Л, якой было паручана разгледзець і падрыхтаваць адказ, будзе прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці", - адзначана ў адказе на зварот.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства