viasna on patreon

Палітвязню Міколу Статкевічу сёння спаўняецца 57 гадоў

2013 2013-08-12T09:52:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 жніўня экс-кандыдату ў прэзідэнты на выбарах на 2010 г., асуджанаму на 6 гадоў зняволення, Мікалаю Статкевічу спаўняецца 57 гадоў.

«Падтрымаць палітвязня, даслаўшы віншавальную тэлеграму можна не выходзячы з хаты», — гаворыць яго жонка Марына Адамовіч. Сп. Адамовіч будзе ўдзячна за любыя словы падтрымкі:

«Можна паслаць ліст, можна паслаць паштоўку, а можна паслаць тэлеграму ў тым ліку і з хатняга тэлефона.

У Мінску па тэлефоне 166 можна проста падыктаваць тыя словы, якія Вы б хацелі сказаць у гэты дзень Міколу. Я ўдзячная за любую падтрымку. Я думаю і ўпэўнена, што Мікола будзе вельмі рады атрымаць словы падтрымкі ў дзень свайго нараджэння»

Напісаць палітвязню можна на адрас: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4, або затэлефанаваўны на нумар 166.

Гэта ўжо трэці дзень нараджэння, які апазіцыйны палітык адзначае за кратамі.

Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Як і іншыя апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты, ён быў арыштаваны вечарам 19 снежня 2010 г.

У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў Стакевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня. Палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткім ўмовы адбыцця пакарання, перавёўшыў магілёўскую турму №4.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што яго палітычныя апаненты, якія знаходзяцца ў зняволенні, могуць быць вызваленыя пры ўмове, калі напішуць прашэнне аб памілаванні. Паводле інфармацыі Марыны Адамовіч, яе мужу неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне. Пасля адмоваў гэта зрабіць ціск на Статкевіча ўзмацняўся.

Падчас апошняга спаткання з жонкай экс-кандыдат таксама пракаментаваў ініцыятыву грамадскіх актывістаў з Бабруйска, якія заклікалі грамадзянаў адпраўляць палітвязням лісты з прапановай напісаць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.

Па словах Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч з гэтай нагоды заявіў: нават калі ўся дэмакратычная грамадскасць папросіць яго пра гэта, ён на гэта не пойдзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства