viasna on patreon

Жлобін: замест пікета – афіцыйныя мерапрыемствы да Дня будаўнікоў (дакументы)

2013 2013-08-08T09:17:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт не дазволіў правесці два пікеты, якія планавалі зладзіць сябры партыі “Справядлівы свет” 9 і 10 жніўня. Адпаведныя лісты за подпісам старшыні райвыканкама Генаддзя Суздалева атрымаў кіраўнік раённай партыі левых Валеры Рыбчанка.

Абодва пікеты планавалася правесці ў парке “Прыдняпроўскі”.

Першы з іх быў прысвечаны праблеме, з якой сутыкнуўся  Свабодны прафсаюз металістаў: Мінюст адмовіў прафсаюзу вяртаць пячатку і дакументы. Рыбчанка і ягоныя паплечнікі збіраліся звярнуць увагу жыхароў Жлобіна да гэтай сітуацыі, але старшыня Жлобінскага райвыканкама патлумачыў сябру партыі “Справядлівы свет”, што да заявы па правядзенню пікета не былі прыкладзеныя дагаворы, якія прадугледжаны заканадаўствам.

–А вось другі пікет, які мы планавалі правесці 10 жніўня, каб данесці да жлобінцаў ідэі партыі і наша бачанне праблем, якія стаяць перад Жлобінам, забаранілі праводзіць па той прычыне, што ў гэты час у парку будуць праводзіцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню будаўніка, – кажа Рыбчанка.

Прыкладна такая ж сітуацыя склалася ў абласным Гомелі: там пікет партыйцам забаранілі па прычыне рэпетыцыі фестывалю «Сожскі карагод».

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства