viasna on patreon

Рэчыцкія прадпрымальнікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта

2013 2013-08-05T20:54:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adminictr_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэчыцкія прадпрымальнікі, якія планавалі бестэрміновы страйк з 1 жніўня, атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на раней адрасаваны зварот.

У лісце зазначаецца, што зварот прадпрымальнікаў быў перанапраўлены ў Гомельскі аблвыканкам.

–У сваім звароце мы пазначылі, што тэхрэгламент уступае ў супярэчнасці з іншымі заканадаўчымі актамі, – кажа рэчыцкі прадпрымальнік Алег Шабетнік. – Напрыклад, пастанова Дзяржстандарту і Міністэрства гандлю ўстанавіла жорсткія адміністрацыйныя бар'еры для іпэшнікаў. У прыватнасці, з 1 ліпеня, згодна з дадзенай пастановы, прадпрымальнікі павінны мець суправаджальныя дакументы на тавар. Аднак, згодна з Падатковым кодэксам, прадпрымальнік, які выплаціў двайную стаўку адзінага падатку, мае права рэалізоўваць свой ​​тавар без дакументаў.

Акрамя таго, прадпрымальнікі адрасавалі звароты ў розныя інстанцыі, каб спецыялісты далі тлумачынні наконт акрэсленых супярэчнасцей.

–Гэтымі днямі ў Маскве праходзіць канферэнцыя, якая прасвечана пытанням тэхрэгламента Мытнага саюза, – кажа Алег Шабетнік. –  Мы вырашылі не чакаць адказу ад чыноўнікаў, а адправіць свайго прадстаўніка на гэтую канферэнцыю, каб у Маскве пачулі не толькі пазіцыю афіцыйнага Мінска, але і непасрэдна тых, хто займаецца прадпрымальніцтвам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства