viasna on patreon

Жлобін: пракуратура апратэставала апраўдальны прысуд сябру “Справядлівага свету”

2013 2013-08-05T10:51:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basareuski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Жлобінскага раёна накіравала пратэст у Гомельскі абласны суд на рашэнне Жлобінскага раённага суда апраўдаць сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага.

–У пятніцу я атрымаў копію пратэста з суда, – кажа Яўген Іванавіч. – Таму расслабляцца не даводзіцца. Усё ўказвае на тое, што справа можа зноўку неўзабаве ўзнавіцца.

Актывіст лічыць, што рашэнне пракуратуры направіць пратэст могло быць справакавана магчымым іскам з патрабаваннем кампенсацыі затрачаных сродкаў Яўгена Басарэўскага за тры гады вядзення гэтай справы.

Нагадаем, 19 ліпеня Жлобінскі райнны суд апраўдаў сябра партыі “Справядлівы свет”, а таксама ягоную былую калегу Валянціну Касцюкевіч, якія абвінавачваліся па артыкуле 424 Крымінальнага кодэкса (“злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі”). Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім цягнуўся з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства