viasna on patreon

Віктар Сырыца скардзіцца ў Мінюст на суддзю

2013 2013-08-05T09:42:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gruda-kaciaryna-suddzia-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Баранавіцкай суполкі ТБМ і актывіст Руху “За свабоду” Віктар Сырыца накіраваў скаргу ў Мінюст на суддзю Кацярыну Груда. Ён лічыць, што суддзя парушыла яго канстытуцыйныя правы, калі не прыняла хадайніцтва  актывіста весці яго судовы працэс на беларускай мове. Суддзя адхіліла хадайніцтва, сказаўшы, што у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы: беларуская  і руская, і яна будзе карыстацца рускай.

Нагадаем, што 1 жніўня суддзя суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Кацярына Груда вынесла пастанову аб штрафе ў памеры 20 базавых велічынь Віктару Сырыцы. Актывіст быў абвінавачаны ў парушэнні арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса РБ – арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства, прысвечанага 150-тым угодкам бітвы пад Мілавідамі паўстанцаў Каліноўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства