viasna on patreon

Бяроза адзначыла дзень Салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)

2013 2013-08-04T17:48:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biar-ales-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На вялікім рынку горада былі раздадзены грамадзянам паштоўкі з выявай старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага за кратамі. У паштоўцы таксама ўтрымлівалася інфармацыя пра тое, што 2 гады таму вядомы ва ўсім свеце віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавенка, пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, тройчы намінант Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі быў арыштаваны  і да гэтага часу знаходзіцца ў турме.

Удзельнікі акцыі былі вельмі ўсцешаныя тым, што ад паштовак мала хто адмаўляўся. Некаторыя казалі, “ведаем пра гэта, ведаем”. Праваабаронцы, што раздавалі паштоўкі, напомнілі людзям і пра іншых палітвязняў, якія знаходзяцца ў месцах зняволення за свае погляды.

Акцыя прайшла без інцыдэнтаў.

Варта адзначыць, што толькі 3 жніўня ў другой палове дня праваабаронцы і грамадскія актывісты атрымалі з райвыканкаму адмову на правядзенне 4 жніўня пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў. Хаця па дазвол на пікет заяўка была накіравана яшчэ 19 ліпеня, і ў гэты ж дзень заяўнікі звярнуліся за дамовамі на абслугоўванне пікету. Супрацоўнікі міліцыі гатовы былі падпісаць дамову, але ў райвыканкаме ім  сказалі, што дамова, магчыма, не спатрэбіцца, паколькі дазвол можа быць дадзены без дамовы, улічваючы, што ў пікеце будуць удзельнічаць 10 чалавек. Жыллёва-камунальная гаспадарка склала дамову. Міліцыя была згодна «паставіць подпіс» пасля рашэння райвыканкама. На зварот праваабаронцаў па медабслугоўванні мерапрыемства галоўная лекарка Бярозаўскай раённай бальніцы пісьмова адказала, што ў пераліку платных паслуг бальніцы - такая не пазначана. Таму яны не могуць заключыць такую дамову.

Паколькі райвыканкам павінен быў даць адказ на заяву за 5 дзён да пікету, але парушыў гэты закон, праваабаронцы і актывісты будуць абскарджваць гэта ў аблвыканкаме і судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства